БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Узноўленая плошча Перамогі і больш як 600 экспанатаў. Галоўная выстаўка да Дня Перамогі пачне работу 8 мая

08.05.2025 10:05
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная выстаўка Беларусі, прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пачынае працаваць  сёння, 8 мая, у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "БелЭкспа", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Кампазіцыйным цэнтрам экспазіцыі стала ўзноўленая плошча Перамогі. Вакол яе прадстаўлены тэматычныя блокі ў храналагічнай паслядоўнасці: "Нападзенне фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі"; "Генацыд беларускага народа"; "Партызанская барацьба на тэрыторыі Беларусі"; "Ключавыя бітвы на франтах Вялікай Айчыннай вайны (Бітва за Маскву, Сталінградская бітва, Курская бітва)"; "Вызваленне Беларусі"; "Вызваленне Еўропы. Разгром фашысцкай Германіі. Вынікі вайны"; "Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў Беларусі".

У экспазіцыйнай зале - больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны. Актыўна выкарыстаны розныя мультымедыйныя тэхналогіі. Напрыклад, наведвальнікі змогуць з дапамогай тэхналогіі дапоўненай рэальнасці ўстанавіць Сцяг Перамогі над Рэйхстагам.

З 8 мая па 5 ліпеня на палях выстаўкі пройдуць культурныя мерапрыемствы з удзелам зорак беларускай эстрады, заслужаных калектываў Рэспублікі Беларусь і творчых калектываў з розных рэгіёнаў краіны.

Так, 8 мая з нагоды адкрыцця выстаўкі ў 15.00 на сцэне малой залы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра з канцэртнай праграмай выступяць зоркі беларускай эстрады: Гюнеш, Шыр, Улада, Ірына Вярковіч, Мішэль і інш. Канцэртная праграма прадоўжыцца ў 18.00 выступленнем Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча.

У Дзень Перамогі наведвальнікаў чакае святочная канцэртная праграма з удзелам ансамбля салістаў "Класік-Авангард" Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Фальклорная група "Купалінка".

Выстаўка размесціцца па адрасе: г.Мінск, вул. П.Мядзёлкі, 24, і будзе працаваць да 5 ліпеня 2025 года ўключна. У будныя дні - з 12.00 да 20.00, у выхадныя - з 11.00 да 20.00 (выхадны дзень - панядзелак).-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі