БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

"Узроставыя" даплаты да пенсій павялічацца з 1 жніўня

27.07.2023 15:07

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 жніўня павялічацца "ўзроставыя" даплаты да пенсій, атрымальнікамі якіх з'яўляюцца амаль паўмільёна чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Для людзей ва ўзросце 75 - 79 гадоў памер гэтых выплат складзе Br68,33, 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) - Br136,65, а пры наяўнасці інваліднасці першай групы - Br182,2.

Расходы на іх фінансаванне ў жніўні складуць каля Br55 млн, у тым ліку каля Br1,9 млн на павышэнне ў сувязі з ростам БПМ. У цэлым расходы на "ўзроставыя" даплаты ў 2023 годзе складуць каля Br642 млн.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі