БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Вакульчык: мэтавік можа даць фору студэнту з больш высокім балам атэстата

09.06.2023 17:06

Мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў - патрэбная і перспектыўная форма навучання. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык у час сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу. У ліку закранутых тэм была і мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў. Тым больш што гэтымі днямі праходзяць іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ на такіх умовах. Гаварылі аб перспектывах гэтай формы навучання. Разам са станоўчымі момантамі была закранута і праблема забеспячэння конкурсу сярод мэтавікоў на некаторыя спецыяльнасці.

Валерый Вакульчык не лічыць гэта праблемай, правёўшы паралель са спортам. "Адзін з важнейшых момантаў - матывацыя. Калі яе няма, талент, патэнцыяльныя фізічныя даныя, прыродная адоранасць не дапамогуць. Часам у мэтавіка менш балаў па нейкіх прадметах, чым у больш паспяховага студэнта, але ў яго ёсць матывацыя. Ён стараецца, працуе над сабой. І потым, у выніку працы, сітуацыя можа кардынальна памяняцца. І ён будзе лепшым работнікам, дасягне большых вынікаў і больш карысці прынясе прадпрыемству, арганізацыі, у якой будзе працаваць", - сказаў памочнік Прэзідэнта.

Мэтавую падрыхтоўку ён лічыць патрэбнай і перспектыўнай формай. "І ў гэтым плане ўсё ўзвальваць на ВНУ нельга. Зразумела, што ўніверсітэт таксама павінен праводзіць работу. Але, на жаль, у нас шэраг арганізацый, прадпрыемстваў і мясцовых органаў улады недапрацоўваюць у гэтым плане. І ў ідэале мы павінны імкнуцца, каб кожны, хто выпускаецца з універсітэта, быў працаўладкаваны, і адна з магчымасцей - гэта мэтавая падрыхтоўка", - падкрэсліў Валерый Вакульчык.

Рэктар БрДТУ Сяргей Каспяровіч адзначыў, што ў ВНУ маюць намер развіваць такую форму падрыхтоўкі спецыялістаў. "Сваю асветную місію мы бачым у рабоце з патэнцыяльнымі заказчыкамі: трэба нам усім разам дапамагчы ім зразумець важнасць і неабходнасць мэтавікоў. І гэта ўніверсітэт паказвае на сваім прыкладзе: мы самі сабе ўжо заказалі і будзем рыхтаваць мэтавікоў-айцішнікаў", - заўважыў рэктар.

У адкрытым дыялогу таксама прыняў удзел старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі. Госці азнаёміліся з работай некаторых лабараторый ВНУ і прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве "Апошні званок выпускнікоў БрДТУ - 2023".

 

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі