БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Вальфовіч: супраць Беларусі развязана гібрыдная вайна ў розных формах і праявах

29.08.2023 15:08

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч сёння ў Брэсце сустрэўся з працоўным калектывам ТАА СП "Санта Брэмар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяржсакратар Савета бяспекі сустрэўся з работнікамі аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. Аляксандр Вальфовіч адзначыў асноўныя тэндэнцыі ваенна-палітычнай абстаноўкі, спыніўся на пагрозах, якія фарміруюцца вакол нашай краіны, азнаёміў з праектам абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

"Даўно практыкуем такую форму ўзаемадзеяння з насельніцтвам, як выезды ў працоўныя калектывы. Расказваем аб тэндэнцыях і змяненнях у ваеннай-палітычнай абстаноўцы, якія адбываюцца ў свеце. Людзей гэта хвалюе. Не дарэмна кіраўнік дзяржавы сказаў, што краіну трэба правесці па тонкім лёдзе. На жаль, на фоне станаўлення і развіцця шматпалярнага свету, барацьбы паміж Захадам і Усходам Беларусь аказалася, як засёды было ў гісторыі, у эпіцэнтры палітычных падзей. Супраць нашай краіны развязана самая сапраўдная гібрыдная вайна ў розных формах і праявах: і ў палітычнай, і ў эканамічнай, і інфармацыйнай", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым вельмі важна тлумачыць людзям, што адбываецца. У інфармацыйнай прасторы, тэлеграм-каналах тыражуецца мноства фэйкаў, нагнятаецца абстаноўка. І беларусаў гэта непакоіць. "Наш народ сёння разумее каштоўнасць і значнасць міру і бяспекі на фоне падзей, якія адбываюцца вакол нас, у свеце ў цэлым", - падкрэсліў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.

Ён звярнуў увагу на тое, што Захад выбраў тактыку гібрыднага ўздзеяння, спрабуе дыктаваць сваю волю іншым краінам, навязваючы многім свае формы кіравання. "Беларусь гэта не прымае. Мы заваявалі свае суверэнітэт, незалежнасць і гатовы за гэта змагацца і абараняць. Людзей гэта хвалюе. На фоне фэйкаў, вядома, вельмі важна расказваць праўду ў працоўных калектывах. Гэта адно з патрабаванняў Прэзідэнта. Аб гэтым шмат гавораць у СМІ, але важна і асабіста паразмаўляць з людзьмі, расказаць аб тым, што адбываецца вакол краіны, адказаць на хвалюючыя пытанні", - лічыць Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што Беларусь была і будзе міралюбнай краінай, якая праводзіць выключна міралюбную палітыку, накіраваную на падтрыманне добрасуседства, узаемнай павагі суверэнітэту іншых краін. "Нікому не навязваем, як жыць, што рабіць унутры краіны. На жаль, Захад і нашы суседзі спрабуюць дэманстраваць адваротнае, дыктуюць, што трэба зрабіць, каб было добра", - дадаў Аляксандр Вальфовіч.

Фота Вадзіма Якубёнка

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі