ПАВАЖАНЫЯ АРХІРЭІ, СВЯШЧЭННАСЛУЖЫЦЕЛІ І ВЕРУЮЧЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ!
Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам
Раства Хрыстова!
Урачыстасць калядных дзён прасякнута высокім сэнсам і мудрасцю. Мы заўсёды з нецярпеннем і радасцю чакаем гэтыя цудоўныя імгненні, калі па-асабліваму ўспрымаюцца такія простыя чалавечыя якасці, як міласэрнасць і спачуванне, самаахвярнасць і цярпенне.
Мы сустракаем гэтае свята ў асяроддзі родных і блізкіх людзей. Менавіта іх любоў і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць веру ў свае сілы і даюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Няхай жаданае свята Божага Нараджэння ўвойдзе ў нашы дамы і прынясе радасць і шчасце, поспех і гармонію.
Міру, дабра, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Брэсцкі абласны
выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны
Савет дэпутатаў