Паважаныя жыхары Брэстчыны!
Прыміце самыя добрыя віншаванні з Новым 2023 годам!
Адыходзячы 2022-ы быў годам стваральнай працы і пераадолення цяжкасцей, час памяці і патрыятызму. Ён яшчэ раз нагадаў нам аб тым, як важна ведаць гісторыю сваёй краіны, берагчы памяць аб подзвігах і дасягненнях нашага народа.
Мы годна завяршаем гэты год. Многае ўдалося зрабіць у эканоміцы, сацыяльнай сферы, аграпрамысловым сектары. У гэтым годзе наша вобласць стала бясспрэчным лідэрам жніва, павялічыла ўраджайнасць усіх збожжавых, зернебабовых культур і агародніны.
Дарагія сябры! Няхай надыходзячы год будзе для вас удалым і плённым, прынясе выкананне запаветных жаданняў, напоўніць душу святлом дабра і гармоніяй.
Жадаем усім здароўя і аптымізму, цяпла і радасці, дабра і дабрабыту, поспехаў і ўдачы ў новым годзе! Будзьце любімыя і шчаслівыя!
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт