БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Вучоныя рыхтуюць новую шматтомную "Гісторыю Беларусі"

15.08.2024 11:08

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя рыхтуюць новую шматтомную "Гісторыю Беларусі". Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза.

"Сёння археолагі ўключаны ў працэс падрыхтоўкі і напісання шматтомнай "Гісторыі Беларусі", якая ахоплівае перыяд ад каменнага веку і заканчваючы ХХІ стагоддзем, практычна сучаснасцю. За археолагамі два тамы, яны павінны паказаць ва ўсёй разнастайнасці далетапісную гісторыю, а таксама напоўніць гісторыю дзяржаўнасці канкрэтнымі фактамі і матэрыяламі, якія не заўсёды можна знайсці ў пісьмовых крыніцах. Мы хочам, каб гэта было цалкам новае выданне, строга навуковае, але разам з тым разлічанае на шырокае кола чытачоў, якое поўнасцю адпавядае нацыянальным інтарэсам нашай краіны", - сказаў Вадзім Лакіза.

Інстытут гісторыі НАН у кааперацыі з калегамі з ВНУ працуе над падрыхтоўкай гэтай фундаментальнай працы на аснове канцэпцыі, якая прайшла апрабацыю ў рамках падрыхтоўкі і выдання "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці", абмеркавання і выкладання. "Аднак гісторыя дзяржаўнасці - гэта ў асноўным палітычная гісторыя. Гісторыя Беларусі намнога шырэйшая. На падрыхтаваную аснову нанізваюцца астатнія факты - эканоміка, сацыяльнае жыццё, матэрыяльная і духоўная культура, усе сферы жыццядзейнасці чалавека, грамадства і дзяржавы", - адзначыў дырэктар інстытута.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі