БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Выстаўку "Вайна. Перамога. Памяць. Брэстчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны" пакажуць у Расіі

10.02.2025 10:02
10 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей падрыхтаваў фотадакументальную выстаўку "Вайна. Перамога. Памяць. Брэстчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы культуры Аляксей Міцюкоў.

Брэсцкія музейшчыкі падрыхтавалі выстаўку ў канцы мінулага года. Яна прадстаўлена на 18 планшэтах, якія могуць мяняць канфігурацыю. "Адлюстраваны тэмы ў храналагічным парадку, якія расказваюць аб ходзе вайны з упорам на наш рэгіён. Гэта пачатковы перыяд вайны, акупацыя, партызанскі рух, падполле, тэма генацыду, удзельнікі ключавых бітваў, брастаўчане - удзельнікі Берлінскай наступальнай аперацыі, штурм Рэйхстага і захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта выстаўка плануецца як выязная. Яна можа выкарыстоўвацца як на базе музея, так і іншых устаноў, у тым ліку ў міжнародным супрацоўніцтве", - расказаў Аляксей Міцюкоў. Ёсць ідэя прадставіць выстаўку ў сакавіку на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Брастаўчане зрабілі і анлайн-версію гэтай экспазіцыі. Такім чынам, яе могуць убачыць за мяжой. У прыватнасці, дамоўленасці на экспанаванне дасягнуты з Іркуцкім абласным краязнаўчым музеем імя М.М.Мураўёва-Амурскага. Таксама ёсць планы абмяняцца выстаўкай з Амурскім абласным краязнаўчым музеем імя Р.С.Новікава-Даурскага, Пензенскім дзяржаўным краязнаўчым музеем, Варонежскім абласным краязнаўчым музеем, Магаданскім абласным краязнаўчым музеем.

"Брэстчына - знакавы рэгіён Беларусі ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у агульнай гісторыі братэрскіх народаў. У Брэсце пачыналася вайна. Па сутнасці, у Брэсце завяршылася вызваленне тэрыторыі Савецкага Саюза. Расійскія музеі з задавальненнем адгукаюцца на нашу прапанову, самі выходзяць з ініцыятывай, каб прыняць выстаўку "Вайна. Перамога. Памяць. Брэстчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - звярнуў увагу дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Гэта не адзіны праект да юбілею Перамогі, у якім удзельнічаюць брастаўчане. Яны ўнясуць свой уклад у стварэнне некалькіх выставак рэспубліканскага маштабу. Падбіраюцца пранізлівыя, унікальныя экспанаты ў гісторыі вайны, у гісторыі рэгіёна. Напрыклад, сярод такіх кашуля выхавальніцы Дамачаўскага дзіцячага дома Паліны Грахольскай, якую разам з дзецьмі гітлераўцы расстралялі ў верасні 1942 года.

"Да нас прыедзе выстаўка з Санкт-Пецярбурга (з музея "Ісаакіеўскі сабор") "Малюнкі блакаднага Ленінграда". Яна будзе экспанавацца ў красавіку ў музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцей. У прынцыпе, на працягу ўсяго юбілейнага года гэта тэма будзе галоўнай. Ва ўсіх ключавых мерапрыемствах, як абласных, так і рэспубліканскіх, наш музей задзейнічаны", - падагульніў Аляксей Міцюкоў.-0-

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі