БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Вызначаны 64 пераможцы для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару

25.04.2024 09:04
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ нумар 174 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам вызначаны 64 пераможцы з ліку рэгіёнаў і арганізацый, якія ўдастоены занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2023 год.

У іх ліку 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Брэсцкая і Мінская вобласці, г. Мінск, Баранавіцкі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, Ленінскі раён г. Брэста, Маскоўскі і Цэнтральны раёны г. Мінска.

На Рэспубліканскую дошку Гонару таксама будуць занесены 11 арганізацый прамысловасці; тры арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве; дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі; дзве арганізацыі лясной гаспадаркі; 28 арганізацый сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання і іншыя).

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем важкага ўкладу рэгіёнаў і калектываў прадпрыемстваў у сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны, што з'яўляецца стымулюючым фактарам для дасягнення яшчэ больш высокіх вынікаў у будучым.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі