БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Вызначаны пераможцы рэспубліканскага праекта "Моладзь - за ўраджай!"

21.09.2023 14:09

21 верасня, Мінск, /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны пераможцы рэспубліканскага праекта "Моладзь - за ўраджай!" за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2023 годзе сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў і маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік ЦК БРСМ, каардынатар праекта Марына Шыдлоўская.

"Лідарам сярод маладзёжных экіпажаў сталі старшы камбайнер СВК "Калгас "Радзіма" Яўген Шалкоўскі і камбайнер Віктар Васільеў. Іх рэзультат - 4510 т збожжа. У лідарах таксама - трактарыст-машыніст ААТ "Белавежскі" Андрэй Кабятка (3609 т) і камбайнер СВК імя Дзеншчыкова Яўген Вярышка (3012 т)", - расказала Марына Шыдлоўская.

Сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў лідарамі сталі вадзіцель ЗАТ "Агракамбінат "Зара" Раман Сарокін з рэзультатам 6012 т збожжа, вадзіцель ААТ "Кухчыцы" Аляксей Казак (4348 т) і вадзіцель ААТ "Макарава-Агра" Арцём Лаўшчэнка (3763 т).

БРСМ штогод праводзіць праект "Моладзь - за ўраджай". Яго ўдзельнікі - маладзёжныя экіпажы, маладыя камбайнеры і вадзіцелі транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжавых і зернебабовых культур. Пераможцамі становяцца першыя экіпажы-тысячнікі і вадзіцелі, якія занялі прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве па выніках ўборачнай кампаніі.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі