БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

За медалі чэмпіянату Беларусі па спартыўнай хадзьбе ў Брэсце пазмагаюцца 40 атлетаў

20.07.2023 14:07

20 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэст 22 ліпеня прыме адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай хадзьбе, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшы трэнер Брэсцкай вобласці па лёгкай атлетыцы Святлана Вінідзіктава.

Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў пройдзе на тэрыторыі спартыўнага комплексу "Брэсцкі" ў восем гадзін раніцы. Потым на старт выйдуць 40 атлетаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Мужчыны і жанчыны будуць спаборнічаць у дзвюх дысцыплінах: заходах на 20 км і 35 км. Траса для іх пракладзена па вуліцах у цэнтры горада. У прыватнасці, брастаўчанам прадставіцца магчымасць паназіраць за ўдзельніцай Алімпійскіх гульняў Ганнай Церлюкевіч. Чакаецца, што выступіць пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы сярод юніёраў Мікіта Каляда.

"Спартыўная хадзьба - даволі тэхнічны від, патрабуе вынослівасці, таму што спартсменам трэба пераадольваць доўгія дыстанцыі. Спаборніцтвы могуць праходзіць як на стадыёне, так і на трасе, як будзе на гэты раз у Брэсце", - адзначыла Святлана Вінідзіктава.

Як паведамляе Telegram-канал "Любімы Брэст", 22 ліпеня ў сувязі з правядзеннем чэмпіянату па спартыўнай хадзьбе часткова перакрыюць вуліцы. Рух транспарту абмяжуюць з 06.00 да 12.00 на вул. Гогаля (на ўчастку ад вул. Наганава да вул. Камуністычнай) і вул. Камуністычнай (на ўчастку ад вул. Гогаля да вул. Вароўскага). Грамадскі транспарт на гэты перыяд будзе курсіраваць у аб'езд.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі