БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў адным раёне Беларусі

30.07.2024 09:07
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў адным раёне краіны, таксама ў шэрагу раёнаў застаюцца ў сіле абмежавальныя меры. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Усе яны - у Гомельскай вобласці. Так, забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў Лельчыцкім раёне, а абмежаванні ўведзены ў Акцябрскім, Нараўлянскім, Хойніцкім і Брагінскім раёнах. Лясы ўсіх астатніх абласцей свабодны да наведвання.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0- 
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі