БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў чатырох раёнах Беларусі

07.05.2024 11:05
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чатырох раёнах Беларусі ўведзены забароны на наведванне лясоў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле даных на раніцу 7 мая, з-за ўмоў надвор'я практычна на ўсёй тэрыторыі рэспублікі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў. Гэта звязана з устанаўленнем трэцяга класа пажаранебяспекі. У Брэсцкім, Кобрынскім, Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці ўстаноўлены чацвёрты клас пажарнай небяспекі, у сувязі з чым уведзена забарона на наведванне лясоў.

Абмежаванні зняты ў чатырох раёнах Беларусі - гэта Лагойскі і Бярэзінскі раёны Мінскай вобласці, а таксама Акцябрскі і Светлагорскі раёны Гомельскай вобласці.

Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі