5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 99 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты на інтэрнэт-партале Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Абмежаванні і забароны дзейнічаюць у 13 раёнах Брэсцкай вобласці, 21 - Віцебскай, 17 раёнах Гомельскай вобласці, 10 - Гродзенскай вобласці, а таксама ў 19 раёнах Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Забарона на наведванне лясных масіваў актуальна для чатырох раёнаў Гомельскай вобласці: Жлобінскага, Рагачоўскага, Хойніцкага і Брагінскага. У астатніх раёнах Гомельшчыны, за выключэннем Лельчыцкага, Ельскага, Нараўлянскага, Мазырскага, наведванне лясоў абмежавана. У Магілёўскай вобласці застаюцца свабоднымі для наведвання толькі два раёны - Касцюковіцкі і Хоцімскі, знаходжанне ў астатніх абмежавана.
Пружанскі, Бярозаўскі і Івацэвіцкі раёны Брэсцкай вобласці таксама на інтэрактыўнай карце адзначаны зялёным колерам, што азначае поўную свабоду ад забарон. У астатніх жа раёнах актуальны абмежаванні. Адкрытымі для наведвання ў Гродзенскай вобласці з'яўляюцца Гродзенскі, Воранаўскі, Лідскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Астравецкі, Смаргонскі раёны, у Мінскай вобласці - Мядзельскі, Валожынскі, Маладзечанскі. У астатніх раёнах гэтых абласцей, а таксама поўнасцю ў Віцебскай вобласці ўведзены абмежаванні на наведванне лясных масіваў.
Пры дзеянні забароны наведванне лясоў выключана. За парушэнне гэтага правіла прадугледжаны штраф. Калі ў у рэгіёне дзейнічае абмежаванне, то лес могуць наведваць грыбнікі, ягаднікі і аматары пешых прагулак, але з захаваннем патрабаванняў. У прыватнасці, забараняецца заязджаць у масіў на механічным транспарце, раскладаць на месцы агонь, пакідаць прамасленыя або прамочаныя гаручымі рэчывамі матэрыялы.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў можна прасачыць у рэжыме рэальнага часу на інтэрактыўнай карце Мінлясгаса.-0-