23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх раёнах Беларусі ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў кожнай вобласці краіны, акрамя Гродзенскай, дзе ва ўсіх раёнах дзейнічаюць абмежаванні. У Віцебскай вобласці забаронена або абмежавана наведванне лясоў у 21 раёне, у Магілёўскай - у 21, Гомельскай - у 21, Мінскай - у 22 і Брэсцкай - у 16.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.-0-