БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Забароны на наведванне лясоў захоўваюцца ў 16 раёнах Беларусі

03.10.2024 14:10
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны на наведванне лясоў захоўваюцца ў 16 раёнах Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з данымі на 10.40, забароны ўведзены ў васьмі раёнах Брэсцкай вобласці: Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Маларыцкім. Абмежаванні закранулі Камянецкі і Пружанскі раёны.

Чырвоным на карце абазначаны пяць раёнаў Магілёўскай вобласці: Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Хоцімскі.

Забарона на наведванне ўведзена ў трох раёнах Гомельскай вобласці: Веткаўскім, Добрушскім і Гомельскім. У Лоеўскім раёне наведванне лясных масіваў абмежавана.

У Гродзенскай вобласці абмежаваны да наведвання лясы Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Зэльвенскага, Лідскага, Мастоўскага, Свіслацкага, Слонімскага і Шчучынскага раёнаў.

Ва ўсіх астатніх раёнах Беларусі наведваць лясы можна свабодна.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў трэба азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі