БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Задача - захаваць збожжавую групу. Што робяць аграрыі Беларусі для атрымання годнага ўраджаю

27.05.2025 16:05
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык расказаў у час круглага стала "Падвядзенне вынікаў пасяўной кампаніі. Складаныя ўмовы надвор'я і разлікі на ўраджай" у прэс-цэнтры БЕЛТА аб тым, якія меры прымаюць аграрыі краіны для атрымання дастойнага ўраджаю ў бягучым годзе.

Чарговы вясенні перыяд жыцця аграрыяў у частцы сяўбы завяршаецца, адзначыў Мікалай Лешык. "З дня на дзень мы завершым сяўбу ўсіх сельскагаспадарчых культур. Найбольш цеплалюбівыя з іх - гэта грэчка, проса і, зразумела, кукуруза. Апошняя мала таго, што цеплалюбівая культура, але яе пасеялі на вельмі вялікай плошчы - больш за 1,2 млн га. Таму гэта заняло працяглы час", - адзначыў ён.

У цэлым, паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, пасяўная ўжо даўно завяршылася б, калі б не складанасці ў выглядзе майскіх замаразкаў. "Напэўна, аграномы нашы ўжо расслабіліся б і займаліся б нарыхтоўкай кармоў. На жаль, задача ўскладнілася. Каля 76 тыс. га пасеваў, паводле папярэдніх даных, загінула ці ж пашкоджана ў значнай ступені. Яны не будуць прыдатныя да вырошчвання ў далейшым", - звярнуў увагу ён.

Работу па перасяванні міністэрства ўжо вядзе - загінулыя пасевы буракоў, лёну і кукурузы перасеяны ўжо. Вядзецца работа па ўдакладненні вердыкту па пашкоджаных пасевах збожжавых і крыжакветных культур, а таксама прыняцці рашэнняў па іх перасяванні.

Асноўная задача - захаваць збожжавую групу, каб атрымаць тыя аб'ёмы збожжа, на якія нацэліў аграрыяў кіраўнік дзяржавы і ўрад, лічыць Мікалай Лешык. "Было прынята рашэнне аб павелічэнні плошчы кукурузы на зерне на 94 тыс. га да ўзроўню 2024 года ў рамках кампенсацыі. Пры гэтым практычна на 70 тыс. га з улікам пашкоджанняў будзе зніжана група каласавых культур. У цэлым збожжавы клін застаецца крыху вышэйшв за ўзровень 1 чэрвеня 2024 года", - расказаў ён.

Гэтыя мерапрыемствы - фундамент у рабочым плане аграрыя для атрымання зададзеных аб'ёмаў прадукцыі. Далей па плане вядзецца догляд пасеваў. "Зразумела, вядзём і работы па рэабілітацыі тых пасеваў, якія ў меншай ступені пашкоджаны. Яны магчыма будуць захаваны з нейкімі змяненнямі. Вядуцца актыўна падкормкі азотнымі ўгнаеннямі, будуць праводзіцца і вядуцца работы па ахове пашкоджаных пасеваў, у першую чаргу ад хвароб, - заўважыў начальнік галоўнага ўпраўлення. - Упэўнены, што ўсё гэта нам дасць магчымасць атрымаць дастойны ўраджай, забяспечыць харчовую бяспеку, забяспечыць кармавую базу для далейшага атрымання прадукцыі".-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі