БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Законапраект аб спажывецкім крэдыце дэпутаты разгледзяць у першым чытанні 2 кастрычніка

01.10.2024 11:10
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 2 кастрычніка пад старшынствам спікера Ігара Сергяенкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Парламентарыі плануюць разгледзець у другім чытанні праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў".

У першым чытанні плануецца разгляд праектаў законаў "Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі", "Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)", "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным і мабілізацыйным матэрыяльных рэзервах".-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі