1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарплаты бюджэтнікаў і іншыя выплаты ўзрастуць у Беларусі з 1 верасня, паведамляе БЕЛТА.
Павышэнне звязана з ростам памеру базавай стаўкі, якая з 1 верасня будзе складаць Br235. Папярэдняе значэнне базавай стаўкі - Br228 - дзейнічала з 1 студзеня 2023 года.
Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у параўнанні з 1 верасня мінулага года базавая стаўка павялічылася на 11,4 працэнта (на той момант яна складала Br211).
"Базавая стаўка - асноўны элемент тарыфнай сістэмы, на аснове якой праводзіцца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый", - растлумачылі ў ведамстве.
Да базавай стаўкі прывязаны і іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, памеры якіх павялічваюцца адпаведна з 1 верасня.-0-