БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Завяршаецца прыём заявак на турыстычны конкурс "Пазнай Беларусь"

30.09.2024 14:09
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршаецца прыём заявак на ХХІІ Рэспубліканскі турыстычны конкурс "Пазнай Беларусь". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Конкурс праводзіцца па 13 намінацыях: "Я пазнаю Беларусь", "Экскурсавод года", "Турыстычная кампанія года", "Сродак размяшчэння года", "Санаторый года", "Аграэкасядзіба года", "Матэрыял года", "Музей года", "Фатаграфія года", "Аб'ект экалагічнага турызму года", "Аб'ект прамысловага турызму года", "Аб'ект рэлігійнага турызму года", "Падзейнае мерапрыемства года".

Сярод задач конкурсу - стымуляваць павышэнне канкурэнтаздольнасці рынку турыстычных паслуг Беларусі, заахвоціць уклад у развіццё турыстычнай індустрыі, прыцягнуць увагу да турыстычных брэндаў, стварыць станоўчы вобраз рэспублікі як краіны, прывабнай для турыстаў, экскурсантаў.

Таксама ў Нацыянальным агенцтве па турызме лічаць важным прыцягнуць насельніцтва да актыўных форм адпачынку, папулярызаваць гістарычныя славутасці, культурную і прыродную спадчыну, стымуляваць выкарыстанне сучасных тэхналогій у турызме.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі