БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Завод па вытворчасці пластыкавых камплектуючых для акумулятараў плануюць пабудаваць у Пінску

01.03.2024 14:03
1 сакавіка, Пінск /Кар. БЕЛТА/. У Пінску плануюць пабудаваць завод па вытворчасці пластыкавых камплектуючых для акумулятарных батарэй. Такая інфармацыя агучана ў час рабочай паездкі ў Пінск прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова ідзе пра ТАА "1АК-Пластык" - завод па вытворчасці пластыкавых камплектуючых (манаблокі, ручкі, накладкі і інш.) для акумулятарных батарэй. Пабудаваць прадпрыемства плануюць на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Брэст", дакладней, праектуемага ў Пінску індустрыяльнага парка. Гэты праект накіраваны на імпартазамяшчэнне. Пакуль такая прадукцыя пераважна пастаўляецца з Расіі і Турцыі.

Прадпрыемства нацэльваецца забяспечыць патрэбнасці вытворцаў акумулятарных батарэй да 3 млн камплектаў у год. Рэалізаваўшы гэты праект, з'явіцца магчымасць кампенсаваць санкцыйныя абмежаванні на імпарт пластыкавых камплектуючых з краін ЕС. Таксама знізяцца лагістычныя затраты, будуць створаны 87 новых рабочых месцаў.

Завод плануюць увесці ў эксплуатацыю ў пачатку 2025 года. Аб гэтым Рамана Галоўчанку праінфармавалі, калі ён наведваў акумулятарны завод ТАА "Зубр Энерджы", які таксама ўваходзіць у холдынг групы кампаній 1AK-GROUP. Акрамя таго, па праграме "Адзін раён - адзін праект" вядзецца пашырэнне вытворчасці акумулятарных батарэй. Будаўніча-мантажныя работы пачалі вясной 2023 года. Да гэтага часу ўведзены ў эксплуатацыю пускавы комплекс па вытворчасці пласцін.

"Атрымалі фінансаванне Банка развіцця і пачалі рэалізоўваць праект. У лютым здалі першы пускавы комплекс. Ствараюцца новыя рабочыя месцы. На пачатак рэалізацыі гэтага праекта працавала на прадпрыемстве амаль 100 чалавек, на гэты момант - больш за 200. Да канца года пасля рэалізацыі другога этапу плануем павялічыць да 300. Будзем далей развівацца", - сказаў дырэктар акумулятарнага завода ТАА "Зубр Энерджы" Сяргей Дубнавіцкі.-0-









 
Усе навіны

Карысныя спасылкі