БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Зборнік сучасных беларускіх аповесцей "Дараванне" прэзентуюць у Брэсце

24.10.2023 09:10

24 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага 24 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя зборніка аповесцей сучасных беларускіх пісьменнікаў "Дараванне", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці бібліятэкі.

"Дараванне" - першы зборнік кнігавыдавецкага праекта Саюза пісьменнікаў Беларусі і выдавецтва "Аверсэв" пад агульнай назвай "Сучасная беларуская літаратура". У серыі запланавана 12 кніг, якія адлюстроўваюць шматпланавы характар сучаснай беларускай мастацкай літаратуры. Першая кніга серыі прысвечана сучаснай аповесці.

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках культурна-асветнага праекта абласной бібліятэкі "Праз кнігу да міру і стварэння". Прэзентацыя пройдзе ў фармаце дыялогавай пляцоўкі з удзелам аўтараў і складальніка зборніка - старшыні СПБ Аляксандра Карлюкевіча. У прыватнасці, чытачоў чакае сустрэча з адным з самых папулярных сучасных беларускіх аўтараў Аленай Брава. Свае творы, увайшоўшыя ў кнігу, прадставіць пісьменнік, журналіст, гісторык і краязнавец Анатоль Бензярук.

На сустрэчу, якая адбудзецца ў 13.30 у актавай зале бібліятэкі, таксама прыедуць прадстаўнікі выдавецтва "Аверсэв". Запрошаны члены Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, жыхары абласнога цэнтра.

У будучым чытача чакаюць сустрэчы са зборнікам апавяданняў і кнігай, у якой сабраны творы ў жанры жаночай навелы. Асобныя выданні будуць складацца з аповесцей для падлеткаў і беларускіх дэтэктываў. У серыі таксама выйдуць аўтарскія кнігі: проза пісьменніка старэйшага пакалення Алеся Жука, Людмілы Рублеўскай, Уладзіміра Мажылоўскага, Алеся Бадака. У кнігу "Казкі" ўвойдуць творы двух папулярных дзіцячых аўтараў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой і Генадзя Аўласенкі. Рыхтуецца да выдання і асобны зборнік твораў сучасных пісьменнікаў-фантастаў. Завяршальнай кнігай серыі стане зборнік нарысаў "Адрасы памяці", у якім беларускія пісьменнікі раскажуць пра сваю малую радзіму і фарміраванне іх як творцаў.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі