БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Змяненне заканадаўства і ўкараненне ШІ. Як Белстат рыхтуецца да перапісу насельніцтва

22.08.2025 09:08
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як Белстат рыхтуецца да перапісу насельніцтва, у інтэрв'ю БЕЛТА расказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

Што датычыцца новага раўнда перапісу, то ў чэрвені бягучага года Эканамічны і сацыяльны савет ААН прыняў рэзалюцыю аб Сусветнай праграме перапісаў насельніцтва і жыллёвага фонду раунда 2030 года, у якой заклікае ўсіх удзельнікаў-членаў правесці перапіс насельніцтва, адзначыла Іна Мядзведзева. "Рэспубліка Беларусь, якая дакладна захоўвае дзесяцігадовы інтэрвал, у год, які заканчваецца на дзявятку, праводзіць перапіс насельніцтва. Адпаведна, мы ўжо рыхтуемся да перапісу насельніцтва 2029 года. Ключавым напрамкам нашай работы сёння з'яўляецца перагляд заканадаўства, а менавіта закона "Аб перапісе насельніцтва". Нам неабходна яго актуалізаваць з улікам праведзенага перапісу 2019 года і яго вынікаў. Плюс закласці тыя пытанні, якія сёння найбольш актуальныя, - гэта максімальнае выкарыстанне адміністрацыйных рэсурсаў", - падкрэсліла яна.

Падрабязней
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі