БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Змяненні ў пенсійным забеспячэнні для некаторых катэгорый грамадзян уступяць у сілу з 1 мая

14.04.2025 17:04
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку мая ўступаюць у сілу змяненні ў рамках Закона па пытаннях ветэранаў, якія палепшаць матэрыяльнае становішча ветэранаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя за службу ў тыле, цяпер будуць атрымліваць павялічаную ў пяць разоў даплату да пенсіі - замест ранейшых 50 працэнтаў ім налічаць 250 працэнтаў ад мінімальнай пенсіі, гэта амаль Br280. Акрамя таго, гэта катэгорыя атрымлівае новы статус, які цалкам прыраўноўвае іх да ўдзельнікаў баявых дзеянняў з усімі належнымі льготамі і сацыяльнымі гарантыямі.

Працаўнікі тылу, якія маюць дзяржаўныя ўзнагароды, таксама могуць разлічваць на двухразовае павелічэнне выплат - іх пенсійная даплата вырасце з 50 працэнтаў да 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі, г.зн. да амаль Br112.

Асаблівыя ўмовы прадугледжаны для ветэранаў баявых дзеянняў. Ваеннаслужачыя, якія атрымалі інваліднасць у мірны час, набываюць права датэрміновага выхаду на пенсію - на пяць гадоў раней за ўстаноўлены тэрмін. Асобная мера падтрымкі ўведзена для грамадзян, якія працавалі ў Афганістане ў перыяд з 1979 па 1989 год, - яны будуць штомесяц атрымліваць дадатковую выплату, роўную 100 працэнтам мінімальнай пенсіі.

У Мінпрацы адзначылі, што гэтыя заканадаўчыя змяненні накіраваны на ўмацаванне сацыяльнай абароненасці людзей, чые заслугі перад краінай асабліва значныя.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі