БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені-кастрычніку вырас на 6,1 працэнта да $82,8 млрд

10.12.2024 16:12
10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені - кастрычніку 2024 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 6,1 працэнта да $82,8 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 9,3 працэнта. Экспарт паслуг за студзень - кастрычнік 2024 года ўшчыльную наблізіўся да $8 млрд, што на 11,4 працэнта перавысіла яго велічыню ў аналагічным перыядзе мінулага года. Імпарт паслуг вырас не так моцна (на 6,3 працэнта), іх аб'ём склаў $5,2 млрд. Як вынік, сальда знешняга гандлю паслугамі склалася на карысць Беларусі, прафіцыт перавысіў $2,7 млрд. Гэта на 22,5 працэнта больш, чым у студзені - кастрычніку 2023 года.

Рост дадатнага сальда знешняга гандлю паслугамі ў значнай ступені кампенсаваў павелічэнне дэфіцыту знешняга гандлю таварамі. За студзень - кастрычнік 2024 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала $3,1 млрд, што звязана з апераджальнымі тэмпамі росту імпарту (плюс 7,4 працэнта) у параўнанні з экспартам (плюс 3,5 працэнта). Пры гэтым аб'ём экспарту тавараў за 10 месяцаў 2024 года перавысіў $33,3 млрд.

У цэлым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені - кастрычніку 2024 года склалася з нязначным дэфіцытам у памеры мінус $0,3 млрд.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі