БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага склалі $9,3 млрд

07.02.2025 12:02
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага 2025 года, паводле папярэдніх даных, склалі $9,3332 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За студзень 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $410,6 (на 4,6 працэнта) пасля росту ў снежні 2024-га на $127,7 млн (на 1,45 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага гэтага года склаў $3,1131 млрд, павялічыўшыся за студзень на $60,7 млн (на 2 працэнты), аб'ём манетарнага золата - $4,8681 млрд, павялічыўшыся на $345,2 млн (на 7,6 працэнта).

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі