БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Звыш 70 прадпрыемстваў Беларусі сістэмна працуюць па прыёме турыстычных груп

10.03.2025 17:03
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамысловы турызм стаў адным з самых пазнаваемых брэндаў Беларусі, паведаміў на прэс-канферэнцыі "Сакавік - месяц прамысловага турызму ў Беларусі" дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Дзмітрыя Марозава, беларуская прадукцыя вядома далёка за межамі краіны. Не толькі беларусам, але і замежным гасцям цікава ўбачыць, як яна вырабляецца. Такіх экскурсій становіцца ўсё больш. Можна ўбачыць, як збіраюцца велікагрузы, як здабываецце нафта, граніт і інш.

"Прамысловы турызм - не толькі экскурсія, а яшчэ і важны інструмент развіцця ўнутранага турызму, падрыхтоўкі кадраў для прадпрыемстваў. Гэта і кропка прыцяжэння замежных турыстаў, магчымасць папулярызаваць Беларусь як шматгранны турыстычны напрамак", - адзначыў Дзмітрый Марозаў.

Прадпрыемствы прапануюць розныя фарматы работы з турыстамі: праводзяць дні адкрытых дзвярэй, прафарыентацыйныя экскурсіі, укараняюць новыя тэхналогіі экскурсійнага абслугоўвання. Звыш 70 прадпрыемстваў на сістэмнай аснове працуюць па прыёме турыстычных груп.

Нацыянальнае агенцтва па турызме падтрымлівае развіццё прамысловага турызму. Распрацоўваюцца інфармацыйныя матэрыялы, з 2021 года на штогадовым турыстычным конкурсе "Пазнай Беларусь" уведзена намінацыя "Аб'ект прамысловага турызму года". У мінулым годзе праведзена маркетынгавае даследаванне па тэме, каб вывучыць вопыт і напрацоўкі розных прадпрыемстваў, ацаніць перспектывы гэтага віду турызму і неабходнасць інвесціравання. "Вынікі будуць апублікаваны ў бліжэйшы час", - праінфармаваў Дзмітрый Марозаў.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі