Прыёмная:(+375 162) 26-95-14
Факс:(+375 162) 20-99-04
ажыццяўляе кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам, інфармацыйнай і ідэалагічнай работай;
ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне працы, садзейнічання занятасці насельніцтва, сацыяльнай абароны, альтэрнатыўнай службы, развіцця турызму, дэмаграфічнай бяспекі;
арганізуе работу з кіруючымі кадрамі, рэзервам кадраў і з насельніцтвам.
Курыруе пытанні:
• аховы здароўя;
• адукацыі;
• культуры і мастацтва;
• фізічнай культуры, спорту і турызму;
• інфармацыйнай дзейнасці і сродкаў масавай інфармацыі;
• маладзёжнай палітыкі;
• рэлігійных арганізацый;
• палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і прафсаюзаў;
• каардынацыі ўзаемадзеяння з прафсаюзнымі арганізацыямі;
• своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
• арганізацыі кніжнага гандлю;
• сямейнай і гендарнай палітыкі;
• аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння;
• арганізацыі і кантролю абароны дзяржаўных сакрэтаў у аблвыканкаме, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённых выканаўчых камітэтах;
• выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва вобласці па курыруемых галінах.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
• Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
• устаноў адукацыі, арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
• дзяржаўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»;
• Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
• прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;
• Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
• камунальнага ўнітарнага інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря» і іншых сродкаў масавай інфармацыі незалежна ад формы ўласнасці;
• Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белсаюздрук»;
• Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа;
• Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў»;
• Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;
• грамадскіх дзіцячых, маладзёжных, жаночых, ветэранскіх арганізацый;
• абласных аддзяленняў фондаў культуры, міру, міласэрнасці і здароўя;
• Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»;
• Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры»;
• Брэсцкага абласнога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд»;
• Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды»;
• аддзяленняў творчых саюзаў.
Узначальвае:
• каардынацыйны савет па апецы над асобамі, прызнанымі ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі;
• камісію па забеспячэнні кантролю за арганізацыяй належнага і якаснага харчавання дзяцей ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці;
• савет па дэмаграфічнай бяспецы Брэсцкага аблвыканкама;
• каардынацыйны савет па справах моладзі;
• міжведамасны каардынацыйны савет па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях»;
• міжведамасны абласны каардынацыйны савет па турызме;
• абласны міжведамасны савет па пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва;
• абласны міжведамасны савет па праблемах інвалідаў;
• Брэсцкі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны;
• Брэсцкі абласны мастацкі экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве;
• абласны грамадскі савет па культуры і мастацтве;
• камісію па справах непаўналетніх аблвыканкама;
• наглядальную камісію пры аблвыканкаме;
• абласную эвакуацыйную камісію;
• абласную прызыўную камісію;
• абласную камісію па археалагічных аб'ектах і артэфактах;
• экзаменацыйную камісію па прыёме кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу ў структурныя падраздзяленні аблвыканкама, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, апарату мясцовых Саветаў дэпутатаў;
• камісію па атэстацыі намеснікаў старшынь гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, намеснікаў кіраўнікоў адміністрацый раёнаў г. Брэста, якія курыруюць пытанні сацыяльна-культурнага комплексу, інфармацыйнай і ідэалагічнай работы, намеснікаў старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама і іншых дзяржаўных служачых галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, намесніка начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама, намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама, намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама, галоўнага рэдактара камунальнага ўнітарнага інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты «Заря»;
• абласную камісію па правядзенні агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы;
• абласную камісію для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
• міжведамасную рабочую групу па пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай дысцыпліны»;
• часовую абласную камісію па садзейнічанні перапісу насельніцтва Брэсцкай вобласці 2019 года;
• абласную конкурсную камісію па адборы кандыдатур, якія накіроўваюцца на падрыхтоўку, перападрыхтоўку, стажыроўку ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у рамках дзяржаўнага заказу;
• абласную экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяў экстрэмізму;
• камісію па фарміраванні перспектыўнага кадравага рэзерву аблвыканкама;
• рабочую групу па каардынацыі работы з насельніцтвам;
• рабочую групу аблвыканкама па разглядзе пытанняў аб павышэнні ўзроўню заработнай платы;
• рабочую групу аблвыканкама па каардынацыі работы з грамадзянамі і дэбюракратызацыі.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
• Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях»;
• Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва»;
• Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. № 5 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе»;
• Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
• Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:
• Дзяржаўнай праграмы на 2015-2020 гады па ўвекавечанні загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2014 г. № 534;
• Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2016 г. № 73;
• Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2016 г. № 180;
• Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2016 г. № 200;
• Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 232;
• Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2016 г. № 250;
• Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2016 г. № 303.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
• камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама;
• галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама;
• галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама;
• галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама;
• упраўлення культуры аблвыканкама;
• упраўлення спорту і турызму аблвыканкама;