Нарадзіўся ў 1978 годзе ў в. Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці.
У 2000 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці "Заатэхнія", у 2013 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Сваю працоўную дзейнасць пачынаў галоўным заатэхнікам саўгаса "Лясное" Капыльскага раёна. Прайшоў шлях ад намесніка дырэктара прадпрыемства ААТ "Клецкі камбікормавы завод" да старшыні Клецкага і Нясвіжскага райвыканкамаў.
З 2024 г. стаў першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У 2025 годзе назначаны на пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Брэсцкай вобласці.