Тэлефон:
(+375 162) 26-95-08
Прыёмная: (+375 162) 26-95-08
тэлефон/факс (+375 162) 26-99-01
ажыццяўляе кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам і перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Курыруе пытанні:
- забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання;
- паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб;
- размеркавання тарыфных квот на ўвоз на тэрыторыю Брэсцкай вобласці свініны і мяса птушкі;
- развіцця і фінансавага аздараўлення арганізацый аграпрамысловага комплексу;
- лясной гаспадаркі;
- выкарыстання зямельных рэсурсаў;
- аховы навакольнага асяроддзя;
- гідраметэаралогіі;
- своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
- выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Брэсцкай вобласці па курыруемых галінах;
- прадастаўлення ў арэнду рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў;
- дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
- Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання, арганізацый Міністэрства
- лясной гаспадаркі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
- Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету;
- рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;
- рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўнага аб'яднання «Кіруючая кампанія холдынга «Канцэрн Брэстмясамалпрам»;
- дзяржаўнага аб'яднання «Брэстмеліяводгас»;
- камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Кіруючая кампанія холдынга «Брэстаблхлебапрадукт»;
- абласнога камунальнага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства па аказанні комплексу агратэхнічных, агратэхналагічных, аграхімічных і забеспячэнска-гандлёвых паслуг «Брэстаблаграсэрвіс»;
- рэгіянальнай дырэкцыі па Брэсцкай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», за выключэннем пытанняў фінансавання будаўніцтва аб'ектаў і дзейнасці арганізацый будаўнічага комплексу;
- Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза;
- філіяла «Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі
- і маніторынгу навакольнага асяроддзя» дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі,
- кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя»;
- даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Брэстдзіпразем» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем»;
- Брэсцкай абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»;
- адкрытага акцыянернага таварыства «Санаторна-курортная арганізацыя «Брэстаграздраўніца».
Узначальвае:
- камісію па атэстацыі першых намеснікаў старшынь раённых выканаўчых камітэтаў – начальнікаў упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікаў старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, намесніка начальніка ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама, генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання «Кіруючая кампанія холдынга «Канцэрн Брэстмясамалпрам», генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання «Брэстмеліяводгас»;
- конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кадраў аблвыканкама;
- камісію па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Брэстчыны»;
- камісію па правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага
- бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады;
- рабочую групу па аказанні садзейнічання ў рэалізацыі ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2014 г. № 348 і № 349 па рэарганізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і пераўтварэнні сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў;
- рабочую групу па аказанні садзейнічання пры разглядзе пытанняў, якія ўзнікаюць пры ўдасканаленні арганізацыйнай структуры аграпрамысловага комплексу і фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:
- Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 скавіка 2016 г. № 196;
- Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 205;
- Дзяржаўнай праграмы «Беларускі лес» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2016 г. № 215.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
- камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама;
упраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама.