БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Аб рэгіёне Сімволіка

Сімволіка

Герб Брестской области Флаг Брестской области

Геральдычныя сімвалы Брэсцкай вобласці

Як частка агульнай культурнай спадчыны нацыі герб з'яўляецца помнікам гісторыі і культуры. Тэрытарыяльны герб і сцяг - гэта знак адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або гістарычнай вобласці ў складзе дзяржавы. Да афіцыйнай сімволікі належаць гербы і сцягі цяпер існуючых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія згодна з дзеючым заканадаўствам маюць органы мясцовага самакіравання. Тэрытарыяльны герб у гэтым выпадку ўвасабляе права тэрыторыі на пэўны ўзровень самакіравання, гэтак жа як Дзяржаўны герб і сцяг адлюстроўваюць ідэю дзяржаўнага суверэнітэту.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2002 года нумар 441 прадугледжана, што гербы і сцягі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак пасля праходжання абавязковай геральдычнай экспертызы засноўваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Брэсцкай вобласці заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2004 года нумар 446.

Апісанне праекта герба і сцяга Брэсцкай вобласці

Ідэя герба і сцяга грунтуецца на гісторыі нашага краю. Важныя гістарычныя падзеі, асаблівасць геаграфічнага размяшчэння, багацце краю адлюстраваны ў існуючых гістарычных гербах гарадоў, размешчаных на тэрыторыі цяперашняй Брэсцкай вобласці.

На працягу ўсёй гісторыі краю крапасныя збудаванні на Брэсцкай пагранічнай зямлі адыгрывалі вялікую ролю. Некаторыя з іх добра захаваліся да нашых дзён, і з'яўляюцца візітнай карткай Брэсцкай вобласці. Грунтуючыся на гістарычна сфарміраваных гербах Брэсцкага краю, ніжняя частка іспанскага шчыта выканана ў чырвоным колеры і завяршаецца формай абарончага збудавання, што сімвалізуе храбрасць, мужнасць, бясстрашнасць народаў, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі. Белавежская пушча, з яе рэліктавымі лясамі, размешчаная ў цэнтры Еўропы, з'яўляецца вельмі каштоўным біясферным запаведнікам, а зубр - гордасць гэтых лясоў. У цэнтры чырвонага поля шчыта размешчаны залаты зубр, які з'яўляецца сімвалам сілы і велічы Берасцейскага краю. Верхняя, меншая частка шчыта, мае блакітны колер, што сімвалізуе прыгажосць і яснасць.

Сцяг, як вытворная ад герба, паўтарае яго колеравую гаму і сімвалы.

Карысныя спасылкі