Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Прававая аснова дзейнасці абласнога Савета дэпутатаў

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў (далей - Савет) з'яўляецца прадстаўнічым дзяржаўным органам і асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Ён складаецца з дэпутатаў, выбраных у 57 выбарчых акругах вобласці ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Савет з'яўляецца юрыдычнай асобай.

Савет кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гэтым Рэгламентам і будуе сваю работу на аснове бягучых планаў, зацверджаных Саветам.

Савет у сваёй дзейнасці зыходзіць з інтарэсаў жыхароў Брэсцкай вобласці і агульнадзяржаўных інтарэсаў, удзельнічае ў абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, якія закранаюць інтарэсы жыхароў вобласці, уносіць па іх свае прапановы ў вышэйшыя органы.

Праводзіць у жыццё рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў, уласныя рашэнні, каардынуе дзейнасць ніжэйстаячых Саветаў дэпутатаў на тэрыторыі вобласці.

Паўнамоцтвы Савета пачынаюцца з дня адкрыцця першай пасля выбараў сесіі Савета і захоўваюцца да адкрыцця першай сесіі Савета новага склікання і вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

Дзейнасць Савета грунтуецца на калектыўным адкрытым абмеркаванні і вырашэнні пытанняў, законнасці, адказнасці і падсправаздачнасці створаных Саветам органаў, выбраных, назначаных або зацверджаных службовых асоб, пастаянным уліку грамадскай думкі, падсправаздачнасці Савета насельніцтву.

Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць праз сесіі, работу прэзідыума Савета, пастаянных і часовых камісій на аснове перспектыўнага плана работы, што зацвярджаецца Саветам на год, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Савета ажыццяўляе свае паўнамоцтвы без адрыву ад працоўнай (службовай) дзейнасці, акрамя старшыні Савета, і карыстаецца адпаведнымі гарантыямі, прадугледжанымі Законам Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь"

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў"