БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Брэсцкае "Дынама" атрымала трэцюю перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі

23.09.2024 10:09
Фота ФК "Дынама" (Брэст)
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" прадоўжылі серыю перамог у матчах чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

22 верасня ў заключным паядынку 22-га тура брастаўчане абыгралі на сваім полі дзяржынскі "Арсенал" з лікам 2:1. У першым тайме вароты гасцей паразіў Аляксандр Свірэпа і Герман Баркоўскі, а пасля перапынку Руслан Мялкоўскі адыграў адзін мяч.

Яшчэ два матчы, праведзеныя 22 верасня, таксама завяршыліся з рэзультатам 2:1 - барысаўскі БАТЭ атрымаў валявую вікторыю над "Іслаччу", а магілёўскі "Днепр" быў мацнейшы за футбалістаў "Смаргоні".

Рэзультаты астатніх сустрэч гэтага тура: "Шахцёр" (Салігорск) - "Нёман" (Гродна) - 0:1, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Мінск" - 2:2, "Віцебск" - "Дынама" (Мінск) - 1:0, "Славія" (Мазыр) - "Слуцк" - 0:0, "Гомель" - "Нафтан" (Наваполацк) - 2:1.
 
Становішча ў групе лідараў: "Нёман" - 46 ачкоў (21 матч), "Тарпеда-БелАЗ" - 43 (21), "Дынама" (Мінск) - 41 (18), "Дынама" (Брэст) - 41 (22).
 
Бамбардзірскую гонку ўзначальвае габонскі нападаючы "Гомеля" Родзі Джуніяр Эфаге, які забіў 14 мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

27 верасня
БАТЭ - "Шахцёр", "Гомель" - "Дынама" (Брэст),
 
28 верасня
"Слуцк" - "Арсенал", "Смаргонь" - "Віцебск", "Дынама" (Мінск) - "Іслач",
 
29 верасня
"Нафтан" - "Тарпеда-БелАЗ", "Мінск" - "Днепр", "Нёман" - "Славія".-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі