БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы

Платныя медыцынскія паслугі

Пералік платных медыцынскіх паслуг, што аказваюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя

1. Касметалагічныя паслугі.

2. Пластычная эстэтычная хірургія, за выключэннем аперацый, што выконваюцца па медыцынскіх паказаннях.

3. Рэфлексатэрапеўтычныя паслугі:

тэсціраванне, у тым ліку электрапунктурнае, тэрмапунктурнае, вегетатыўна-рэзананснае, ацэнка функцыянальнага стану арганізма па радужнай абалонцы вока, характарыстыках пульса, метадам газаразраднай візуалізацыі, выяўлення болевых кропак і зон і іншымі метадамі;

класічнае іголкаўколванне (акупунктура), мікраіголкаўколванне, паверхневае іголкаўколванне, вакуумрэфлексатэрапія, крыярэфлексатэрапія, гідрарэфлексатэрапія, фармакарэфлексатэрапія, азонарэфлексатэрапія, аплікацыйная рэфлексатэрапія, скальпарэфлексатэрапія, рэфлексатэрапія мікрасістэм кісці і ступні, праграванне кропак акупунктуры, аўрыкулярная рэфлексатэрапія, астэарэфлексатэрапія, электрапунктура і электраакупунктура, мікраэлектрафарэзапунктура, электрамагнітапунктура, ультрагукавая фарэзапунктура, магнітапунктура, магніталазерапунктура, святлопунктура, лазераакупунктура, вібрапунктура, ударна-хвалевая пунктура, эндагенная біярэзанансная тэрапія, экзагенная біярэзанансная тэрапія, пунктурная гірудатэрапія, пунктурная апітэрапія, ЭСІВО-рэфлексатэрапія, усходні масаж і іншыя, за выключэннем паслуг па рэфлексатэрапіі, якія выконваюцца грамадзянам па медыцынскіх паказаннях.

4. Паслугі па гамеапатыі, фітатэрапіі, у тым ліку з выкарыстаннем раслінных чаёў, гірудатэрапіі, апітэрапіі і іншыя паслугі з выкарыстаннем нетрадыцыйных метадаў аказання медыцынскай дапамогі.

5. Мануальная дыягностыка і тэрапія, за выключэннем адпаведных паслуг, што выконваюцца па медыцынскіх паказаннях.

6. Фізіятэрапеўтычныя паслугі: электра-, святло-, лазера-, гідра-, бальнеа-, крыя-, азона-, магнітатэрапія, ультрафіялетавае апрамяненне ў салярыі, уздзеянне фактарамі механічнай прыроды, інгаляцыйная тэрапія, тэрматэрапія, гразеводацеплапрацэдуры, за выключэннем адпаведных паслуг, што выконваюцца па медыцынскіх паказаннях.

7. Лячэбная фізкультура: фітбол-гімнастыка з музычным суправаджэннем, гімнастыка, накіраваная на карэкцыю фігуры, гідракінезатэрапія, механатэрапія, лакаматорная трэніроўка, трэніроўка з выкарыстаннем нейраартапедычнага касцюма, за выключэннем адпаведных паслуг, што выконваюцца па медыцынскіх паказаннях.

8. Баратэрапія (гіпа- і гіпербарычная аксігенацыя), за выключэннем адпаведных паслуг, што выконваюцца па медыцынскіх паказаннях.

9. Афтальмалагічныя паслугі:

карэкцыя зроку з дапамогай кантактных лінз;

пратэзаванне вачэй, за выключэннем адпаведных паслуг, што аказваюцца грамадзянам згодна з заканадаўствам бясплатна, якое выконваецца па жаданні грамадзян, пры адсутнасці абвастрэння клінічных форм захворвання;

эктапратэзаванне арбіты вока, за выключэннем гэтай паслугі, якая выконваецца па медыцынскіх паказаннях;

электрастымуляцыя сятчаткі і зрокавага нерва, якая выконваецца па жаданні грамадзян;

фемтасекундная і эксімерлазерная карэкцыя анамалій рэфракцыі пры міяпіі (да 12 дыёптраў), гіперметрапіі (да 5 дыёптраў), астыгматызме (да 3 дыёптраў), якая выконваецца па жаданні грамадзян;

флюарэсцэнтная ангіяграфія, аптычная кагерэнтная тамаграфія, керататапаграфія, электрарэтынаграфія, візаметрыя, карэкцыя анамальнай рэфракцыі, вызначэнне ўнутрывочнага ціску, вызначэнне поля зроку, апаратная стымуляцыя элементаў зрокавага аналізатара (фота-, электралазерная) і іншыя дыягнастычныя афтальмалагічныя даследаванні, за выключэннем гэтых паслуг, што выконваюцца па медыцынскіх паказаннях.

10. Псіхіятрычная, псіхатэрапеўтычная і наркалагічная дапамога:

правядзенне псіхіятрычнага і (або) наркалагічнага агляду дома па жаданні грамадзян і (або) іх законных прадстаўнікоў;

медыка-псіхалагічная і сацыяльная рэабілітацыя асоб з сіндромам адмаўлення полу;

псіхіятрычнае абследаванне і (або) псіхіятрычны агляд грамадзян, якія ажыццяўляюцца па жаданні грамадзян пры адсутнасці медыцынскіх паказанняў;

прымяненне па жаданні грамадзян методык псіхатэрапіі дарослых і сямейнай псіхатэрапіі;

аказанне псіхатэрапеўтычнай дапамогі грамадзянам ананімна;

аказанне наркалагічнай і таксікалагічнай дапамогі грамадзянам ананімна;

правядзенне медыцынскага агляду для ўстанаўлення факта ўжывання алкаголю, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў і стану ап'янення, выкліканага спажываннем алкаголю, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў, па жаданні грамадзян і (або) накіраванні наймальніка;

назначэнне лекавых сродкаў асобам, прызнаным хворымі на хранічны алкагалізм, наркаманію, таксікаманію, якія маюць нікацінавую, гульнявую і камп'ютарную залежнасць, а таксама ў сувязі са спажываннем і шкоднымі наступствамі алкаголю, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў;

аказанне псіхіятрычнай дапамогі грамадзянам ананімна пры пагранічных формах псіхічных і паводзінскіх расстройстваў (захворванняў).

11. Сексалагічная дапамога, якая аказваецца грамадзянам ананімна.

12. Усе віды медыцынскіх аглядаў грамадзян, за выключэннем аглядаў:

што ажыццяўляюцца па медыцынскіх паказаннях;

грамадзян да 18 гадоў, цяжарных жанчын;

студэнтаў і навучэнцаў устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

інвалідаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны;

грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый;

беспрацоўных пры прыёме на работу і накіраванні іх органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на прафесійную падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі;

грамадзян, якія накіроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне;

работнікаў устаноў, што фінансуюцца з бюджэту, за выключэннем работнікаў структурных падраздзяленняў названых устаноў, створаных для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці;

асоб, абавязаных кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;

іншых катэгорый грамадзян у парадку і выпадках, вызначаных заканадаўствам.

Абавязковыя медыцынскія агляды паступаючых на работу (працуючых) са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы або на работах, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам ёсць неабходнасць у прафесійным адборы, за выключэннем работнікаў бюджэтных арганізацый, ажыццяўляюцца па дагаворах з наймальнікамі.

13. Медыцынскі агляд стану здароўя грамадзян для атрымання медыцынскай даведкі аб стане здароўя, што  пацвярджае адсутнасць проціпаказанняў да валодання зброяй, прыгоднасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, маламернымі суднамі, а таксама іншыя віды медыцынскіх аглядаў і экспертыз, якія праводзяцца па жаданні грамадзян.

Карысныя спасылкі