БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Энергаёмістасць ВУП Беларусі зніжана ў 3,4 раза за 30 гадоў

15.01.2025 07:01
Дзякуючы планамернай і паслядоўнай рабоце ў сферы энергазберажэння, павышэння энергаэфектыўнасці і павелічэння выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, у Беларусі энергаёмістасць ВУП была зніжана ў 3,4 раза. Такую заяву на 15-й сесіі Асамблеі Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі ў Абу-Дабі зрабіў часовы павераны ў справах, старшы саветнік пасольства Беларусі ў ААЭ Дзяніс Мілеўскі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці.

"Для Беларусі электрыфікацыя і павышэнне энергаэфектыўнасці з дапамогай аднаўляльных крыніц энергіі, укаранення тэхналогій выкарыстання ўстойлівай біямасы і ў перспектыве чыстага вадароду застаюцца найбольш рэалістычнымі шляхамі для дапамогі стрымліванню росту глабальнай сярэдняй тэмпературы", - абазначыў Дзяніс Мілеўскі.

Сёння ў рэспубліцы распрацоўваецца ўжо сёмая па ліку дзяржаўная праграма "Энергазберажэнне" на 2026-2030 гады. Яна прадугледжвае выкарыстанне цеплавых помпаў у сістэмах цеплазабеспячэння, другасных энергетычных рэсурсаў у прамысловасці і тэхналогій сонечнай энергетыкі пры вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама павышэнне эфектыўнасці энергакрыніц з максімальным выкарыстаннем драўняных шчэпак і пелет у жыллёва-камунальнай гаспадарцы і рост энергаэфектыўнасці на аб'ектах сацыяльнай сферы за кошт электрыфікацыі канчатковага спажывання, комплекснай цеплавой мадэрнізацыі будынкаў і лічбавізацыі працэсаў энергаэфектыўнасці.

Дзяржпраграма таксама ўлічвае вытворчасць айчынных электрамабіляў, у тым ліку выкарыстанне суперхуткіх сістэм зарадкі электратранспарту з сістэмамі накаплення электрычнай энергіі, і ўкараненне тэхналогій сонечнай энергетыкі ў сацыяльнай сферы.

"Вынікам паспяховай рэалізацыі за апошнія 28 гадоў дзяржаўных праграм "Энергазберажэнне" стала эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў у памеры больш як 31 млн т умоўнага паліва, што эквівалентна скарачэнню выкідаў вуглякіслага газу на 44 млн т. Гэта значны ўклад энергазберажэння Беларусі ў прадухіленне глабальнага змянення клімату", - падкрэсліў Дзяніс Мілеўскі.

Было адзначана, што Беларусь стараецца прыцягнуць знешняе фінансаванне для інфраструктурных інвестпраектаў па энергазберажэнні і вядзе падрыхтоўчую работу для ўдзелу ў міжнародным гандлі квотамі на выкіды вуглякіслага газу па Парыжскім пагадненні, у тым ліку з улікам распрацаванай Міністэрствам фінансаў Канцэпцыі дзяржаўных зялёных аблігацый Беларусі, дасягнення мэт стратэгіі развіцця энергетычнага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва да 2030 года, прынятай у ліпені 2024 года ў Астане, і з апорай на збліжэнне пазіцый дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў рамках кліматычнага парадку дня.

У Абу-Дабі 12-13 студзеня прайшла 15-я сесія Асамблеі Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі (IRENA). У гэтым годзе асамблея сабрала больш за 1450 удзельнікаў, якія ацанілі прагрэс і намецілі дзеянні па паскарэнні глабальнага пераходу да аднаўляльных крыніц энергіі ў адпаведнасці з прынятым у 2023 годзе кансэнсусам ААЭ (патраенне аднаўляльных крыніц энергіі і павышэнне энергаэфектыўнасці ў два разы да 2030 года), парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і мэтамі Парыжскага кліматычнага пагаднення.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі