БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Івацэвічы перадалі Лідзе эстафету Дня беларускага пісьменства

01.09.2024 18:09
1 верасня, Івацэвічы /Кар. БЕЛТА/. У Івацэвічах урачыста перадалі эстафету Дня беларускага пісьменства гораду Ліда Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для Івацэвіч гэтыя два дні былі яркімі, насычанымі і незабыўнымі. Гэта свята аб'яднала нас павагай да такіх простых адвечных сімвалаў духоўнасці, як кніга і слова. І гэту павагу мы павінны перадаць нашчадкам", - адзначыў "гаспадар" ХХХІ Дня беларускага пісьменства - старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў. Ён выказаў упэўненасць, што ў жыхароў раёна надоўга застануцца ўспаміны аб свяце асветы. "Мы прадставілі ва ўсёй разнастайнасці культуру, самабытнасць Івацэвіцкага краю і першага рэгіёна ў цэлым", - падкрэсліў Уладзімір Бялоў.

Па традыцыі ён перадаў эстафету гораду, які стане наступнай сталіцай Дня беларускага пісьменства. Старшыня Івацэвіцкага райвыканкама уручыў вымпел і пераходны прыз свайму калегу з Ліды.

"Вельмі прыемна знаходзіцца на брэсцкай зямлі, у цудоўным горадзе Івацэвічы. Хачу вас павіншаваць з паспяховым правядзеннем такога грандыёзнага рэспубліканскага свята. Прыемна праязджаць па вашых вуліцах, якія папрыгажэлі, - адзначыў старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік. - Літаральна заўтра мы пачынаем ужо рыхтавацца да свята ў наступным годзе. Я вас усіх запрашаю, прыязджайце і паглядзіце наш старажытны горад Ліда, вельмі прыгожы, цікавы, з багатай гісторыяй".

Свята асветы Івацэвічы прымаюць 31 жніўня і 1 верасня. Асноўныя лакацыі разгарнуліся ў цэнтральнай частцы горада. Гасцям прадставілася магчымасць азнаёміцца з экспазіцыямі выдавецтваў, СМІ, музеяў, бібліятэк. Арганізавана мноства інтэрактыўна-забаўляльных пляцовак, працуюць гандлёвыя рады, можна набыць вырабы рамеснікаў. На галоўнай сцэне ўшаноўвалі лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і пераможцаў конкурсу "Хвала рукам, што пахнуць хлебам".

Да ХХХІ Дня беларускага пісьменства Івацэвічы расквітнелі, былі адрамантаваны інфраструктурныя аб'екты, дамы. Яшчэ адным падарункам стала адкрыццё ў цэнтральнай раённай бальніцы кабінета камп'ютарнай тамаграфіі. На памяць у горадзе застануцца арт-аб'екты - "Лунаючыя кнігі" і "Дзеці лясной школы".-0-XXXI Дзень беларускага пісьменства
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі