
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінсельгасхарчы не бачаць нейкай катастрофы ў сувязі з майскімі замаразкамі, якія мелі месца ў Беларусі, і лічаць гэта звычайнай сітуацыяй. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Так, пэўныя пашкоджанні пасеваў ёсць. Але мы гатовы частку пасеваў перасеяць тымі культурамі, якія нам дазволяць, можа, яшчэ ў нейкай ступені даць больш ураджаю, чым планавалі", - сказаў міністр.
"Вялікай катастрофы няма. Гэта звычайная, напэўна, сітуацыя (для кліматычных умоў у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). Так, такія гады не кожны год бываюць, з пэўнай перыядычнасцю. Але вялікай небяспекі няма. Гэта звычайная, нармальная работа. Мы гэта разумеем і гатовы да любых умоў надвор'я", - дадаў Юрый Горлаў.-0-