БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Луцкі: мемарыяльны комплекс "Хатынь" павінен наведаць кожны беларус

17.03.2023 11:03

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" павінен наведаць кожны беларус. Такое меркаванне 16 сакавіка выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі ў час "Заліковай размовы" са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчу сабраліся студэнты розных факультэтаў і курсаў універсітэта. Дыялог атрымаўся жывым, былі закрануты розныя тэмы. Аднак пачалі размову з даты, якая вельмі значная для кожнага беларуса, - гадавіны трагедыі ў Хатыні. "Гаворачы пра будучыню, нельга забываць наша мінулае - гэта наш фундамент, вытокі, традыцыі, памяць. У гэтым месяцы спаўняецца 80 гадоў з моманту трагедыі ў Хатыні. Яна здарылася 22 сакавіка 1943 года і на многіх пакаленнях беларусаў адгукнулася болем, смуткам і разуменнем таго, што дапусціць паўтарэння нельга", - падкрэсліў Ігар Луцкі.

Ён звярнуў увагу, што да моманту адкрыцця мемарыяла ў 1969 годзе было вядома аб 186 беларускіх вёсках, якія ў гады вайны былі знішчаны разам з жыхарамі і не былі адноўлены. Цяпер у час расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа выяўлена больш за 200 такіх вёсак.

"Калі прыходзіш у Хатынь, наварочваюцца слёзы. Узровень трагедыі, якая адбылася там, паказальны. Такое складана ўспрыняць. Вядома, там трэба пабываць кожнаму", - выказаў меркаванне Ігар Луцкі, адзначыўшы пры гэтым, што такіх месцаў у Беларусі нямала.

У размове з моладдзю была закранута і сітуацыя на граніцах Беларусі, дзе складваецца напружаная абстаноўка. "Усе павінны разумець, што сённяшняя геапалітычная сітуацыя і становішча на нашых граніцах, дзе сканцэнтраваны і прадаўжае збірацца ваенны кантынгент заходніх краін, ёсць не што іншае, як пагроза нашай дзяржаве, нашаму развіццю і міру", - падкрэсліў ён. Як адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, наша граніца заўсёды была адкрыта, мы да ўсіх адносіліся дружалюбна, аднак сваю незалежнасць, сваю тэрыторыю, Радзіму і сваю памяць мы нікому аддаваць не збіраемся.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі