
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Ахова лясоў Беларусі: комплексная ініцыятыва па забеспячэнні гатоўнасці да прадухілення і рэагавання на пажары на мясцовым узроўні". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 мая 2025 года нумар 263, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Праект адобраны на падставе прапаноў Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў. Каардынацыю і эфектыўны кантроль за рэалізацыяй праекта забяспечвае Міністэрства лясной гаспадаркі.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-