22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў, як узняць якасць у сферы ЖКГ на новы ўзровень, паведамляе БЕЛТА.
Генадзь Трубіла абазначыў напрамкі, якія патрабуюць асаблівай увагі. У першую чаргу гэта рамонт вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў. "Нам неабходна павялічыць аб'ём рамонту і давесці яго да 9 млн кв.м плошчы, - падкрэсліў ён. - Асаблівая ўвага - на развіццё аграгарадкоў, замену цеплавых сетак, перакладку сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі трубаправодаў. Пачынаючы з 2010 года мы ўстанавілі 1,4 тыс. станцый ачысткі ад прымесей жалеза, і гэта работа прадаўжаецца. Усе гэтыя падыходы ў нас закладзены ў стратэгічныя дакументы, і пры іх выкананні, я ўпэўнены, павысіцца якасць абслугоўвання насельніцтва".
Міністр ЖКГ таксама расказаў, як прадоўжыць жыццё савецкага жылфонду за кошт капітальнага рамонту, у тым ліку скараціць тэрмін яго чакання. "Гэта сістэма з'яўляецца размеркавальнай: дзяржава дадае частку фінансавых сродкаў да тых сродкаў, якія збіраюцца на рахунках мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і трацяцца ў бягучым перыядзе на капітальны рамонт жыллёвага фонду, - растлумачыў ён. - Калі браць працэнт - той, што адлічваюць грамадзяне, і той, што дадае дзяржава, - гэта каля 40 працэнтаў увогуле ў рэспубліцы фінансавыя сродкі нашых грамадзян, і яшчэ 60 працэнтаў да іх дадаецца з боку дзяржавы".
Генадзь Трубіла дадаў, што калі жыхары захочуць палепшыць тэхнічныя характарыстыкі свайго дома, напрыклад правесці энергаэфектыўныя мерапрыемствы, то неабходна звярнуцца ў мясцовы выканаўча-распарадчы орган, каб стаць у чаргу на капітальны рамонт. "Тут створаны механізм субсідзіравання насельніцтва 50 на 50, гэта значыць 50 працэнтаў на гэтыя мерапрыемствы дае дзяржава (асобна, незалежна ад капрамонту), і 50 працэнтаў плацяць грамадзяне ў растэрміноўку да 10 гадоў", - сказаў на заканчэнне міністр.