БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Брэсцкай вобласці вырабляецца палавіна рэспубліканскага аб'ёму плодаагародніннай прадукцыі

22.02.2024 11:02
22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай вобласці вырабляецца 50 працэнтаў ад рэспубліканскага аб'ёму плодаагародніннай прадукцыі. Аб гэтым расказала першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Людміла Ляшук у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Год якасці - зроблена ў Беларусі!"

Як расказала Людміла Ляшук, у рэспубліканскіх аб'ёмах вытворчасці Брэсцкая вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі, у прыватнасці па асноўнай беларускай сыравіне - мясе і малаку.

"Гэта якасная прадукцыя, якая ідзе далей у перапрацоўку. Што датычыцца малака, то за апошнія 10 гадоў зроблены значны крок наперад - рост аб'ёмаў вытворчасці склаў 98 працэнтаў, з іх 80 працэнтаў малака сорту "экстра". Штогод мы ўводзім у эксплуатацыю новыя малочнатаварныя комплексы. Глабальная мадэрнізацыя вытворчасці дала магчымасць нам перавесці на новыя тэхналогіі 87 працэнтаў дойнага пагалоўя", - адзначыла спецыяліст.

Формулай поспеху Брэсцкай вобласці Людміла Ляшук назвала прынцып чатырох "К" - кадры, каровы, кармы, камфорт. Што датычыцца кароў, цяпер патэнцыял дойнага статка складае 10 тыс. кг удою малака ў год. Вобласць таксама паказвае высокі паказчык племянной работы."Канечне, рэалізаваць генетычны патэнцыял можна толькі дзякуючы якасным кармам і ў неабходнай колькасці. Тут таксама глабальная работа праведзена. Запасы кармавых адзінак у вобласці складаюць 33 ц на ўмоўную галаву, - сказала яна. - Калі з гэтага ланцужка выпадае хаця б адна "К", то тады ўзнікаюць пытанні".

Паводле слоў Людмілы Ляшук, Брэсцкай вобласці ёсць да чаго імкнуцца. "Калі гаварыць у цэлым аб аб'ёмах, то па малаку мы вырабляем у шэсць разоў больш, чым можам спажыць у вобласці. Гэта рэальныя лічбы 2022 года. За мінулы год толькі ў малаку мы прыраслі на 10 працэнтаў і лічба будзе яшчэ вышэйшай. Калі глядзець па агародніннай прадукцыі, то 50 працэнтаў ад рэспубліканскага аб'ёму агародніны, бульбы і пладоў атрымліваецца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, - заявіла яна. - Гэта магчыма дзякуючы прымяненню тэхналогій і іх мабільнасці".

Малака- і мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы вобласці з'яўляюцца флагманамі ў Беларусі як па вытворчасці, так і па рэалізацыі прадукцыі. Гэта звыш 40 працэнтаў рэспубліканскіх аб'ёмаў вытворчасці па сырах паўцвёрдых, амаль палавіна па каўбасных вырабах (47,3 працэнта), трэць - па натуральнамалочнай прадукцыі (34,9 працэнта) і мясных кансервах (27,9 працэнта), чвэрць - па сметанковым масле (23,1 працэнта).

Магутнасці малаказаводаў вобласці даюць магчымасць перапрацоўваць у год да 2,6 млн т малака, мясакамбінатаў - да 180 тыс. т жывёлы.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі